Перайсці да зместу

Міхаіл Віктаравіч Ерамчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Міхаіл Ерамчук
Поўнае імя Міхаіл Віктаравіч Ерамчук
Нарадзіўся 14 лістапада 1980(1980-11-14)[1] (43 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Узбекістан Бухара
Пасада старшы трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2000 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 79 (6)
2001 Беларусь Гомель 7 (0)
2002—2004 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 73 (26)
2005—2009 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 121 (12)
2010—2011 Беларусь Белшына (Бабруйск) 55 (3)
2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 5 (0)
Трэнерская кар’ера
2013 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) в. а.
2013 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) трэнер
2015 Беларусь Рэчыца-2014
2016 Беларусь ДБК (Гомель)
2016 Беларусь Тарпеда (Магілёў)
2018—2021 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер
2021—2023 Узбекістан Сагдыяна (Джызак) трэнер
2024— Узбекістан Бухара трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 мая 2024.

Міхаіл Ерамчук (нар. 14 лістапада 1980, Рэчыца) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе старшым трэнерам узбекскага клуба «Бухара».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў рэчыцкім клубе «Ведрыч-97», дзе гуляў з перапынкам да 2004 года. Пасля паспяхова гуляў за сталічны МТЗ-РІПА і бабруйскую «Белшыну». У лютым 2012 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан», па заканчэнні сезона 2012 пакінуў наваполацкі клуб і завяршыў кар’еру футбаліста.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2013 года быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера рэчыцкага «Ведрыча-97»[2]. За кароткі час яго трэнерства рэчыцкі клуб падняўся з канца турнірнай табліцы ў сярэдзіну. У ліпені 2013 года, пасля прызначэння галоўным трэнерам Аляксандра Бразевіча, застаўся старшым трэнерам клуба[3]. Пазней стаў старшынёй рэчыцкага клуба.

У сакавіку 2015 года Аляксандр Бразевіч звольніўся з клуба, у выніку Ерамчук перад стартам Першай лігі стаў галоўным трэнерам каманды[4]. Праз праблемы з фінансаваннем «Рэчыца-2014» страціла асноўных ігракоў, і каманда хутка апынулася на апошнім месцы. У другой палове сезона гульня наладзілася, аднак рэчыцкі клуб так і не здолеў пакінуць апошні радок табліцы, а па заканчэнні сезона стала вядома аб расфарміраванні клуба.

У пачатку 2016 года згадзіўся ўзначаліць адроджаную каманду «ДБК-Гомель», якая складалася ў асноўным з былых ігракоў «Рэчыцы-2014», аднак у апошні момант клуб адмовіўся ад удзелу ў Другой лізе. 1 ліпеня 2016 года Ерамчук быў прызначаны галоўным трэнерам магілёўскага «Тарпеда»[5], якое ўзначальваў да канца сезона 2016, пасля чаго пакінуў каманду.

З 2018 года ўваходзіў у трэнерскі штаб мінскага «Энергетыка-БДУ», пакінуў клуб у чэрвені 2021 года[6] і далучыўся да ўзбекскага клуба «Сагдыяна». У пачатку 2024 года перабраўся ў трэнерскі штаб «Бухары» і таксама стаў трэнерам у алімпійскай зборнай Узбекістана[7].

  1. Mikhail Eremchuk // Transfermarkt — 2000.
  2. Футбол. Михаил Еремчук будет тренировать "Ведрич-97" вместо Леонида Савицкого (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (26 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2013.
  3. Александр Бразевич возглавил "Ведрич-97" (руск.). football.by (26 ліпеня 2013). Праверана 3 мая 2024.
  4. Александр Бразевич покинул пост главного тренера "Речицы-2014" (руск.). football.by (26 сакавіка 2015). Праверана 3 мая 2024.
  5. Еремчук возглавил могилевское «Торпедо» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Футбол. Сергей Омельянчук вошел в тренерский штаб "Энергетика"-БГУ, Михаил Еремчук покинул клуб (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (24 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2022. Праверана 29 чэрвеня 2021.
  7. Наш человек на Олимпиаде-2024. Фантастика? Реальность! (руск.). football.by (30 красавіка 2024). Праверана 3 мая 2024.